Кіраўнік Apple Цім Кук у інтэрв'ю індыйскаму тэлеканалу NDTV заявіў, што цана на айфоны за межамі ЗША можа быць завышанай.

У адказ на заўвагу журналіста, што кошт айфона ў Індыі высокі «нават у даляравым выражэнні», пры тым, што за межамі ЗША могуць быць даступныя не ўсе яго функцыі, Кук заявіў, што падаткі і пошліны сапраўды робяць кошт айфона «вельмі высокім».

«Наша рэнтабельнасць у Індыі адчувальна ніжэйшая, але я прызнаю, што кошты высокія. Мы хочам прыняць меры, каб з цягам часу панізіць іх, наколькі можам», — сказаў ён.

Кук адзначыў, што Apple не мае намеру зніжаць планку якасці дзеля прысутнасці ў больш нізкіх цэнавых катэгорыях. «Чаго я сапраўды хачу, дык гэта каб карыстальнік у Індыі мог купляць па цане, падобнай да амерыканскай, […] і мог карыстацца ўсімі сэрвісамі», — сказаў Кук.

Паводле дадзеных Deutsche Bank, якія прыводзіць Business Insider, цана iPhone 6 у розных краінах можа значна перавышаць цану ў ЗША. Так, у Бразіліі ў 2016 годзе айфон каштаваў на 56% даражэй, чым у Амерыцы, у Індыі — на 31%, у краінах Заходняй Еўропы — на 22%, у Расіі — на 16%. У красавіку 2016 стала вядома, што продажы айфонаў упершыню знізіліся — у другім фінансавым квартале года Apple прадала на 16% менш айфонаў, чым годам раней.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?