AFP

AFP

Кіраўнік службы судмедэкспертызы Егіпта Хешам Абдельхамід абверг дадзеныя аб тым, што першапачатковае абследаванне астанкаў цел ахвяр крушэння егіпецкага A320 паказвае на выбух на борце лайнера, паведамляе Reuters.

«Усё, што апублікавана па гэтай тэме, абсалютна няправільна і з'яўляецца толькі здагадкамі, якія ня выходзяць з службы судмедэкспертызы», — падкрэсліў ён.

Пра тое, што абследаванне астанкаў цел лайнера паказвае на выбух на борце, паведамілі раней СМІ са спасылкай на высокапастаўленага прадстаўніка судмедэкспертызы, які асабіста абследаваў фрагменты. Усе 80 фрагментаў, дастаўленых у егіпецкую сталіцу, маленькія і «няма ніводнай цэлай часткі чалавечага цела». Лагічная выснова — на борце лайнера быў выбух, патлумачыла крыніца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?