Паводле падлікаў Белстата, налічаны сярэдні заробак работнікаў ў красавіку склаў 7 085 990 рублёў (у сакавіку — Br7 094 521). Такім чынам ён зменшыўся на 8500 рублёў.
Калі браць сярэднеўзважаны курс даляра за красавік (19 902,89 рублёў), то сярэдні заробак за красавік «бруднымі» складае 356 даляраў.
І ў параўнанні з сакавіком у даляравым эквіваленце заробак вырас. Бо ў сакавіку сярэднеўзважаны курс даляра складаў 20 650,31 рубля, а гэта было 343,6 даляра.