Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта па горадзе Мінску Аляксандр Герасімаў.
Сёння каля поўдня малады чалавек зайшоў у ювелірную краму па вуліцы Камсамольскай. Мужчына прымерыў мужчынскі бранзалет коштам 37 млн рублёў і сказаў прадаўцу, што хоча купіць яго. Але, калі дзяўчына-прадавец адвярнулася, ён разам з ювелірным вырабам выбег з крамы.
Работніцы салона кінуліся наўздагон за злачынцам, пры дапамозе мінакоў яны затрымалі яго недалёка ад плошчы Свабоды.
«Мужчыну перадалі прыбыламу нараду аховы, які даставіў яго ў РУУС Цэнтральнага раёна для разбіральніцтва. Па факце рабавання распачатая крымінальная справа па ст.206 КК», — сказаў Аляксандр Герасімаў.
Цяпер на месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.
Паводле інфармацыі, якую ўдалося даведацца журналістам, гаворка ідзе пра ювелірную краму «Царскае золата».