Запушчаны анлайн-даведнік па новабудоўлях Мінска, паведамілі ў групе кампаній «Твая сталіца».

Віртуальны даведнік даступны ў інтэрнэце па адрасе: www.prometr.by. Нанесеныя на карту і адабраныя па цане практычна ўсе жылыя комплексы, якія будуюцца ў сталіцы і прыгарадзе.

Як адзначылі складальнікі, даведнік закліканы спрасціць пошук кватэр у новабудоўлях. «Цяпер, калі цэны на жыллё, якое будуецца, знізіліся, а на рынку з'явіліся прывабныя прапановы, патэнцыйным дольнікам вельмі важна атрымліваць дакладную інфармацыю своечасова. Так, у Мінску ўжо шырока прапанаваныя новабудоўлі з коштам квадратнага метра 1.000 долараў і ніжэйшым. Знайсці іх зараз прасцей: у адным месцы пададзеныя актуальныя звесткі ад забудоўшчыкаў, а ўсе аб'екты можна ўбачыць як у базе даных, так і на карце сталіцы», — растлумачыла кіраўнік кампаніі «Твая сталіца. Навабудцэнтр» Наталля Пічуха.

У даведніку сабраныя апошнія звесткі пра больш як 100 гатовых і аб'ектаў, якія будуюцца. З яго дапамогай можна даведацца пра выстаўленыя на першасны рынак кватэры, іх планіроўку і кошт. Даступная інфармацыя аб кожным праекце з кантактнымі звесткамі забудоўшчыка, прававыя акты і адказы на найбольш распаўсюджаныя пытанні. Даведнік дазваляе сачыць за тэмпамі будаўніцтва жылых дамоў.

Мяркуючы па даведніку, кошт квадратнага метра ў новабудоўлях пачынаецца з 670 долараў у панэльным доме ў Прылуках і дасягае 2.500 долараў у комплексе прэміум-класа ў мікрараёне Лябяжы. Фільтр дазваляе знайсці кватэры пад пэўныя запыты.

Распрацоўку даведніка рыэлтары тлумачаць ростам цікавасці з боку дольнікаў і дэфіцытам дакладнай інфармацыі аб жылых новабудоўлях. «Зараз стане лягчэй вызначыцца з выбарам. Рынак жа будзе лепш разумець, як паводзіць сябе попыт, яго аб'ём, а заадно, што цікава пакупніку — якія цэны, планіроўкі і праекты. Карыстальнікі самі пакажуць перавагі і недахопы кожнага праекта», — заўважыла Пічуха.

Складальнікі абяцаюць аператыўна абнаўляць даведнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?