Сяргей Навумчык з дачкой і жонкай у аэрапорце «Мінск-2». Фота Svaboda.org.

Сяргей Навумчык з дачкой і жонкай у аэрапорце «Мінск-2». Фота Svaboda.org.

Навумчык пачаў сваю паездку з наведвання магілы Васіля Быкава, а далей пабывае ў сваіх бацькоў.

Сяргей Навумчык і Зянон Пазняк пакінулі Беларусь у 1996 годзе, калі ім пагражаў пераслед за беспарадкі падчас масавага шэсця «Чарнобыльскі шлях». Яны атрымалі палітычны прытулак у ЗША. Навумчык знайшоў працу на радыё «Свабода», якое фінансуецца Кангрэсам ЗША.

«Гэты быў вымушаны крок, — сказаў Навумчык у Мінску. — Даўшы тады палітычны прытулак Зянону Пазняку і мне, ЗША фактычна далі адназначную ацэнку курсу, на які павярнуў рэжым у Беларусі», — цытуе яго радыё «Свабода».

Ён выправіўся туды з букетам ружаў проста з аэрапорта, каб ушанаваць памяць Васіля Быкава.

Фота Сяргея Гудзіліна.

Фота Сяргея Гудзіліна.

«За гэтыя 20 гадоў не было ні дня, калі б я не думаў пра вяртанне ў Беларусь, — сказаў Навумчык. — На магілу Быкава прыехаў, бо ён шмат значыў у маім лёсе. На жаль, на пахаванне я прыехаць не змог, таму хоць так».

Таксама Навумчык усклаў кветкі да магіл паэта Генадзя Бураўкіна і журналіста Ігара Гермянчука.

У Беларусь Навумчык прыехаў на некалькі дзён. «Раней мае бацькі маглі ездзіць да нас, цяпер ужо не — узрост. Мая дачка, якая нарадзілася ў Амерыцы, увогуле першы раз прыехала ў Беларусь, хоць у яе беларускае грамадзянства. Яна ніколі не бачыла сваіх дзеда і бабку па лініі маці. Таму, калі бацькі выказалі жаданне нас пабачыць, мы не маглі не пайсці ім насустрач», — распавёў ён.

Паводле слоў Навумчыка, прыехаць ён змог, бо сітуацыя з яго бяспекай змянілася. 

Сёння ў планах паездка на малую радзіму жонкі, потым — некалькі дзён у Мінску.

Галоўнае ўражанне ў Сяргея Навумчыка – што ён вярнуўся дадому.

«Хоць за 20 гадоў і змянілася амаль усё тут, я адчуваю, што гэта ўсё сваё, што я дома, — кажа Навумчык. — Таксама дачка мне сказала, што разумее, чаму расейскія кінематаграфісты здымаюць свае серыялы ў Мінску — бо гэта сапраўды вельмі прыгожы горад».

Пры гэтым ён узгадаў, што ў эміграцыі прайшла амаль палова яго жыцця. Але Навумчык падкрэсліў, што ніколі не хацеў з’язджаць з краіны, гэта не быў яго выбар. Па яго словах, першапачаткова ён планаваў правесці за мяжой некалькі тыдняў, але ж потым даведаўся, што ёсць рэальная небяспека яго жыццю, таму ў Беларусь вырашыў не вяртацца.

Навумчык падкрэсліў, што ён не змяніў сваіх поглядаў: «Я застаюся на тых пазіцыях, на якіх і быў. І калі калі краіна называецца Рэспубліка Беларусь, то кіраўнік павінен займаць пасаду не больш за два тэрміны, калі гэта сапраўды рэспубліка, а не манархія».

На пытанне, ці плануе ён вярнуцца на пастаянна і ці не збіраецца ўзначальіць партыю ці стварыць уласны рух, Навумчык адказаў так: «Я лічу, што мая і маіх калегаў па апазіцыі галоўная гістарычна-палітычная місія была выкананая 21 жніўня 1991 года, калі пры падтрымцы тысяч людзей мы стварылі гэтую краіну, калі прымалі першыя законы. І я разумею, што я ў палітыцы нічога больш не зраблю. Таму для мяне сёння галоўнае — завяршыць цыкл кніг найноўшай гісторыі. А ўвогуле, ёсць такая прымаўка: «Хочаш насмяшыць Бога — раскажы яму пра свае планы на наступны тыдзень».

Сяргей Навумчык з дачкой і жонкай у аэрапорце «Мінск-2». Фота Svaboda.org.

Сяргей Навумчык з дачкой і жонкай у аэрапорце «Мінск-2». Фота Svaboda.org.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?