Амерыканскаму турысту ў адным з заапаркаў ЗША ўдалося зняць напад кенгуру на чалавека.
На відэа супрацоўнік звярынца, які ўвайшоў у клетку, спрабуе адбіцца ад жывёліны і кліча на дапамогу, за кадрам смяецца дзіця і чуюцца воклічы дарослых: «Божа, гэта сапраўдны бокс!» У нейкі момант жывёла спатыкаецца і спыняе ўдары, але потым аднаўляе атаку з новай сілай.