belarusrowing.by

belarusrowing.by

24 мая на Еўрапейскай кантынентальнай кваліфікацыйнай рэгаце ў швейцарскім Люцэрне ў фінальным заездзе жаночых адзіночак разыгрываліся чатыры ліцэнзіі на ўдзел у летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года. Кацярына Карстэн заваявала запаветную пуцёўку, фінішаваўшы на дыстанцыі 2000 м з трэцім вынікам (7 хвілін 25,94 секунды). Наперадзе толькі новазеландка Эма Твіг (7: 21.87) і ірландка Саніта Пуспурэ (7: 24.76).

Кацярына Карстэн атрымала права прыняць удзел у Алімпійскіх гульнях сёмы раз запар.

На АГ-1992 у Барселоне Кацярына, якая выступала тады пад дзявочым прозвішчам Хадатовіч, заваявала бронзу ў складзе экіпажа чацвёркі парнай, затым былі медалі ў адзіночках: два золаты (Атланта-1996 і Сідней-2000), срэбра (Афіны-2004) і бронза (Пекін-2008).

На Гульнях у Лондане-2012 Кацярына Карстэн заняла 5-е месца, выступаючы са зламанымі рэбрамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?