У Карошчыне, на польска‑беларускім памежным пераходзе таварнага тыпу (зь беларускага боку — Казловічы ) грузавыя аўтамабілі чакаюць на пярэсячэньне мяжы каля 10 гадзін.

На памежным пераходзе нам паведамілі, што прычын ёсьць некалькі. Па‑першае, гэта ўзмоцнены рух фураў.

Памежнік з Карошчына: Цяжка назваць канкрэтную прычыну, ці назваць віноўнага. Ёсьць шмат чыньнікаў. Вядома, што кантроль крыху часу займае. Трэба праверыць пашпарты, груз, тавар, трэба заехаць, потым выехаць. Але галоўная прычына — гэта ўзмоцнены грузавы рух. Значна павялічыўся перавоз тавараў менавіта аўтамабілямі.

Памежнікі аднак зазначаюць, што сытуацыя цалкам нармальная, паколькі чэргі ёсьць заўсёды.

Памежнік з Карошчына: Не бывае так, каб чэргаў не было. Чэргі заўсёды ёсьць — большыя ці меншыя, у залежнасьці ад дзён у тыдні, ад пэрыяду ў годзе. Заўсёды менш на выходныя. Ёсьць, напрыклад, забарона руху фураў у акрэсьленыя гадзіны. Пад вечар грузавым аўтамабілям зноўку можна ехаць, і тады ўтвараюцца чэргі, бо ўсе едуць у адзін час. Тут нічога надзвычайнага. Мы працуем у поўную сілу, беларусы таксама маюць свае магчымасьці.

Падобная сытуацыя назіраецца на польска‑ўкраінскай мяжы ў Грэбэнным і Дарагуску.

Польскае радыё для замежжа

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0