23 мая каля 23.00 на Лунінецкім ўчастку чыгункі загінуў 15-гадовы вучань мясцовага каледжа.

Грузавы састаў накіроўваўся ў бок Сітніцы з хуткасцю каля 30 км/г. Як распавёў начальнік лінейнага пункта міліцыі на станцыі Мікашэвічы Андрэй Гнядзько, трагедыя адбылася каля месца, якое ў народзе называецца «зялёным мастом». Машыніст пры пад'ездзе заўважыў сілуэт каля шляхоў і падаў гукавы сігнал. Нягледзячы на гэта, перад самым цеплавозам падлетак лёг на рэйкі.

Выратаваць пацярпелага не ўдалося. Абставіны гібелі хлопца трэба будзе высветліць следчым падчас праверкі.

У Лунінецкім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным каледжы сельгасвытворчасці, дзе вучыўся загінулы, паведамілі, што падлетак характарызаваўся станоўча. Праблем з навучаннем ці ва ўзаемаадносінах з аднагодкамі ў яго не было. Выхоўвала хлопца маці, якая пераехала з Казахстана. Жанчына працавала на адным з прадпрыемстваў Лунінца. На ўліку сям'я не была.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?