Сёньня суд у Баку, разглядаючы апэляцыю азэрбайджанскай журналісткі Хадзіджы Ісмаілавай, прыняў рашэньне вызваліць яе з адтэрміноўкай выкананьня прысуду.

Журналістку азэрбайджанскай службы Радыё Свабода Хадзіджу Ісмаілаву, арыштаваную ў пачатку сьнежня 2014 году, у верасьні 2015 году прысудзілі да сямі з паловай гадоў турмы па абвінавачаньнях у у эканамічных злачынствах — крадзяжах, перавышэньні службовых паўнамоцтваў, нелегальным прадпрымальніцтве і ўхіленьні ад выплаты падаткаў. Падчас працэсу Ісмаілава адхіліла ўсе абвінавачаньні, назваўшы іх палітычна матываванымі.

Паводле Ісмаілавай, улады адпомсьцілі ёй за журналісцкія расьсьледаваньні фактаў карупцыі ў вышэйшых эшалёнах улады Азэрбайджану.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?