Надзея Саўчанка выйшла да журналістаў, якія чакалі яе ў аэрапорце «Барыспаль».

Гэта яе першыя зносіны з прэсай пасля вяртання ва Украіну.

«Я на волі! Я хачу папрасіць прабачэння ў тых маці, дзеці якіх не вярнуліся з АТА, а я яшчэ да гэтага часу жывая. Я хачу папрасіць прабачэння ва ўсіх маці, дзеці якіх сядзяць у няволі. Я хачу вам сказаць: я не вярну мёртвых, але заўсёды гатовая пакласці сваё жыццё на полі бою за Украіну. Я зраблю ўсё магчымае, каб кожнае дзіця, якое сядзіць цяпер у няволі, было на волі!» — заявіла яна.

Выступ Саўчанка быў вельмі эмацыйным.

Цяпер яе вязуць у Адміністрацыю прэзідэнта Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?