Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка ўручыў Надзеі Саўчанка, якая сёння вярнулася ва Украіну, ордэн «Залатой Зоркі» і надаў ёй званне Героя Украіны.

Reuters

Нагадаем, сёння, 25 мая, стала вядома пра абмен украінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка на расейскіх спецназаўцаў Аляксандра Аляксандрава і Яўгена Ерафеева.

Выступаючы перад журналістамі, Саўчанка заявіла, што гатовая пакласці жыццё за Украіну: «Я заўсёды гатовая яшчэ раз пакласці сваё жыццё на полі бою за Украіну. Я зраблю ўсё магчымае, каб кожнае дзіця, якое сядзіць цяпер у няволі, было на волі. Усе героі Украіны не павінны паміраць. Вельмі выгадна, калі героі мёртвыя, дрэнна, калі яны жывыя. Усім дрэнна, але мы будзем жыць, і героі будуць у Вярхоўнай Радзе Украіны. Яны будуць у Радзе Украіны, героі будуць на зайздрасць расійскай Думе і яны будуць у славу Украіны, у падзяку ўкраінскаму народу. У нас будзе Вярхоўная Рада складацца з тых людзей, якія гэтага годныя. Мы будзем жыць ва Украіне так, як павінен жыць чалавек. Я не ведаю, як гэта зрабіць, я вам шчыра кажу. Я не буду абяцаць, што гэта будзе заўтра. Я вам скажу, што я гатовая памерці кожную секунду за тое, каб гэта было. І гэта будзе!»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?