Акцыю «Адзіны дзень зніжак» на нехарчовыя тавары правядуць 28 і 29 мая буйныя ўнівермагі і крамы Мінска, паведаміла прэс-сакратар галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Настасся Прымака.

Так, 28 і 29 мая зніжкі прадаставяць ТАА «ГД «На Нямізе» (20%), ЗАТ «Лянок» (15%), ЗАТ «Сантэхабсталяванне» (15%), ТАА «Дамалюкс» (15%), ТАА «Дзіцячы свет» (10%), ААТ «Світанак» (15%).

28 мая ў акцыі паўдзельнічаюць ААТ «ЦУМ Мінск» (зніжка 17%), ГКУП «Універмаг Беларусь» (20%), УП «Кірмаш» (15%), ЗАТ «Лагойскі тракт» (15%), ТДА «Вераніка» (20%), ЗАТ «Крышталь» (15%), 29 мая — ЗАТ «Зрабі сам» (10%).

Акрамя таго, 28 і 29 мая зніжкі на тавары асобных вытворцаў прадаставяць ААТ «ГУМ» (да 30%), ТАА «Вільнюс-1» (15%), ЗАТ «Сандрык» (15%), ТАА «Старт-Х» (15%), ЗАТ «Пальміра» (15%),

Далучыцца да акцыі 28-29 мая гандлёвы цэнтр «Сталіца»: крамы прапануюць зніжкі ад 3% да 50% на золата, серабро, гадзіннікі, біжутэрыю, жаночае адзенне, абутак і інш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?