Венгрыя выступае супраць аўтаматычнага рашэння аб падаўжэнні санкцый супраць Расіі, заявіў кіраўнік МЗС Венгрыі Петэр Сіярта.

«Мы размаўлялі пра пытанне санкцый, Венгрыя зацікаўленая ў тым, каб Мінскія пагаднення як мага хутчэй былі выкананыя. Адназначна мы не прымем, каб рашэнне (аб падаўжэнні санкцый) было прынята як бы «пад дываном», гэта значыць прымяненне аўтаматычнай працэдуры мы не прымем. Мы хочам дыскусіі на высокім палітычным узроўні», — сказаў Сіярта па выніках перамоваў з расійскім калегам Сяргеем Лаўровым.

Дзеянне абмежавальных мер ЕС заканчваецца 31 ліпеня. Пытанне аб падаўжэнні санкцый будзе абмяркоўвацца на саміце 28-29 чэрвеня.

Раней паведамлялася, што пяць еўрапейскіх краін — Венгрыя, Кіпр, Грэцыя, Італія і Славакія — маюць намер выступіць за змякчэнне абмежаванняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?