Вызваленая з расійскага палону ўкраінская лётчыца і народны дэпутат Надзея Саўчанка заклікала расіян не баяцца і «ўставаць з каленяў».

Пра гэта яна заявіла падчас сумеснай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам.

«Я вам хачу сказаць… у першую чаргу перадаць прывітанне расіянамі сказаць, што няма чаго баяцца, з каленяў трэба ўставаць. Я разумею, што не тая краіна, у якой з каленяў устаць лёгка, але калі яны хочуць так жа жыць у згодзе, як і мы, то ім трэба ўставаць з каленяў, а нам трэба не даць ім прыйсці сюды», — сказала Саўчанка.

Надзея Саўчанка выйшла на родную зямлю босай. Фота kyivpost.com.

Надзея Саўчанка выйшла на родную зямлю босай. Фота kyivpost.com.

Яна адзначыла, што будзе працаваць, каб кожны палонны украінец вярнуўся жывы, і каб Украіна была моцнай, а народ не быў забыты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?