Даследчыкі з Гановерскага ўніверсітэта прадставілі прататып робата, які адчувае боль, паведамляе N+1.

Распрацоўшчыкі лічаць, што робаты, якія адчуваюць боль, змогуць хутка рэагаваць на патэнцыйна небяспечную для іх сітуацыю і такім чынам мінімізаваць шкоду не толькі для іншых, але і для саміх сябе. Прапанаваная даследчыкамі сістэма дапаможа робатам класіфікаваць розны боль па ступені небяспекі для ўласных механізмаў і электронікі і рэагаваць на яго па-рознаму.

Для дэманстрацыі сваёй распрацоўкі даследчыкі абсталявалі прамысловы маніпулятар Kuka датчыкам BioTac, які імітуе падушачку пальца. Датчык можа вызначаць сілу націску і тэмпературу, а алгарытм, які кіруе паводзінамі робата, вырашае на падставе паказанняў датчыка, які менавіта боль адчувае робат.

Калі боль слабы, то маніпулятар стараецца плаўна адысці ад кантакту з раздражняльнікам, прычым чым мацнейшы боль, тым больш рэзка і хутка робат рэагуе на яго.

Таксама робат умее вызначаць пагрозу ўмоўнага апёку і сыходзіць, напрыклад, ад кантакту з занадта гарачымі аб'ектамі.

Сістэмы прадухілення сутыкненняў з перашкодамі або людзьмі ў робататэхніцы прымяняюцца досыць даўно, аднак з-за іх робатам даводзіцца сыходзіць ад кантакту, нават калі яго не будзе шкоды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0