У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі чакаецца злучэньне двух інстытутаў — сацыялёгіі й філязофіі. Па некаторых зьвестках, пастанова пра рэарганізацыю Інстытуту сацыялёгіі шляхам далучэньня да яго Інстытуту філязофіі ўжо падпісаная. У красавіку старшыня прэзыдыюму НАН Міхаіл Мясьніковіч абмяркоўваў ідэю злучэньня з навукоўцамі абодвух інстытутаў.
Ці чакае супрацоўнікаў інстытуту філязофіі скарачэньне — пакуль не вядома.