Следчыя праводзяць праверку па факце падзення ў Мінску са шматпавярховіка 16-гадовага падлетка, паведаміў афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта па горадзе Мінску Аляксандр Герасімаў.
Устаноўлена, што вучань сталічнай гімназіі зваліўся з 18-га паверха.
«У цяперашні час праводзіцца праверка па гэтым факце. Разглядаюцца ўсе версіі, у тым ліку няшчасны выпадак. На спробу суіцыду цяпер нічога не паказвае», — распавёў Аляксандр Герасімаў.
Інцыдэнт адбыўся 11 мая ў Першамайскім раёне Мінска.