Жыхар Мінскага раёна, які зладзіў спробу самаспалення на Кастрычніцкай плошчы ў сталіцы 28 красавіка, памёр у бальніцы. Гэта адбылося 22 мая, паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску Аляксандр Герасімаў.

Паводле яго слоў, следчыя органы працягваюць праверку па гэтым факце.

Нагадаем, 28 красавіка каля 17.25 на Кастрычніцкай плошчы 56-гадовы жыхар Мінскага раёна, выкарыстаўшы гаручую вадкасць, падпаліў на сабе вопратку. Дзякуючы своечасова аказанай супрацоўнікамі АМАП ГУУС Мінгарвыканкама дапамозе агонь быў патушаны. Пацярпелага даставілі ў бальніцу ў цяжкім стане.

Беларускае тэлебачанне паведаміла, што мужчына здзейсніў гэты ўчынак у стане адчаю: пасля разводу яму абмежавалі сустрэчы з дзіцем, а звароты ў розныя інстанцыі — суды і нават Адміністрацыю прэзідэнта — не мелі плёну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?