Сэлфі з катамі забаранілі ў Саудаўскай Аравіі, паведамляюць інфармагенцтвы.
Забарона ўводзіцца на сэлфі з любымі хатнімі жывёламі, у тым ліку з сабакамі, пры гэтым асабліва адзначаецца шкода сэлфі з катамі. Саудаўскія святары бачаць у гэтым непатрэбнае перайманне заходняй культуры. Пры гэтым яны адзначаюць, што справа не ўласна ў катах, а ў недапушчальнасці публікацыі падобных выяў.
Настольныя і картачныя гульні, звязаныя з тэматыкай мультфільма «Пакемон», таксама трапляюць пад забарону. Гэта абгрунтоўваецца тым, што пакемоны супярэчаць ісламскаму веравучэнню, і такія гульні прывучаюць да рызыкі і папросту з'яўляюцца марнаваннем часу.