У чацвер БРСМ правёў яскравы конкурс прыгажосці сярод сваіх дзяўчат-студэнтак «Каралева — Вясна». 

Паводле задумы, спачатку дзяўчаты мусілі «паступіць» у школу чараўніц, здзіўляючы журы сваёй прэзентацыяй. Потым жа прыгажуні паказвалі сваю артыстычнасць, вакальныя ці іншыя здольнасці, якія б маглі ўразіць прысутных. 

У вопратцы дзяўчат дамінавалі нацыянальныя строі. Некаторыя канкурсанткі і спявалі ці размаўлялі ў сваіх нумарах па-беларуску — відавочна, што БРСМ пакрысе спрабуе прасоўваць беларускасць, але пакуль няўпэўнена.

У выніку дзве дзяўчыны-пераможцы атрымалі магчымасць прадстаўляць Беларусь на міжнародным студэнцкім конкурсе прыгажосці. 

Але мы не скажам вам, хто перамог, бо яны ўсе бездакорныя. Проста разглядайце фота і атрымлівайце асалоду. 

У выніку тытул «Каралева Вясна - 2016» заваявала студэнтка 2-га курса Магілёўскага філіяла «БІП — Інстытут правазнаўства» Марыя Сідарэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?