Шэсць ласёў збіта аўтамабілямі з 11 па 16 мая на дарозе Брэст — Мінск — мяжа Расійскай Федэрацыі (М1). Такая інфармацыя размешчана на сайце УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Такога не могуць узгадаць нават самыя дасведчаныя супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі. Амаль ва ўсіх выпадках жывёлы загінулі, аўтамабілі атрымалі пашкоджанні, некаторыя з удзельнікаў дарожнага руху траўмаваныя.

Часцей за ўсё ДТЗ з ласямі былі на ўчастку паміж п.Майск і в.Чамелы ў Івацэвіцкім раёне ў цёмны час сутак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?