Узнагароды Rock Profi – адзіная ў Беларусі прафесійная музычная прэмія – адбываюцца з 2013 года. Пераможцы вызначаюцца па галасах музыкаў, працуючых у напрамках рок, індзі, альтэрнатыва, якія выдалі альбомы ў апошнія тры гады. Rock Profi 2016 – першы выпадак за чатыры гады існавання прэміі, калі дзве галоўныя ўзнагароды дасталіся аднаму выканаўцу.

– Самае прыемнае ў гэтых узнагародах – яны адлюстроўваюць меркаванне калег. Дзякуй усім, хто ацаніў менавіта нас, хаця вартых кандыдатур у анкетах хапала, – каментуе лідар гурта Аляксандр Дземідзенка. – Асобны дзякуй, што ўзнагароды мы атрымалі ад людзей, якіх мы вельмі паважаем – і як людзей, і як выканаўцаў, і як легендарных асобаў – Лявона Вольскага і Ігара Варашкевіча. Мы пачыналі слухаць іх творчасць, калі былі дзецьмі, і яны так ці інакш паўплывалі на нас, яклі мы пачалі граць музыку. Калі адбываюцца такія рэчы, разумееш – любая мара можа здзейсніцца.

Гурт Re1ikt плануе адсвяткуе свае ўзнагароды на канцэрце, які адбудзецца ў гэту нядзелю, 29 мая, у клубе «Бруге» (Партызанскі праспект, 6а) пры ўдзеле гурта Vuraj. Квіткі каштуюць ад 100 да 120 тысяч. Даведка па тэлефонах: (029) 860 42 15, (029) 694 07 40.

У межах Rock Profi 2016 прагаласавалі 66 гуртоў і сольных артыстаў, было разгледжана 45 альбомаў і 92 песні, якія выдаваліся ў якасці сінглаў і кліпаў. Арганізатары прэміі: Павел Юрцэвіч (студыя «Осмас», клуб ili) і Зміцер Безкаравайны (Experty.by). Пратаколы галасавання апублікаваныя на старонках прэміі ў Facebook і Vkontakte.

Пераможцы Rock Profi 2016:

Дэбют года: Super Besse

Найлепшы запіс (прыз гукарэжысёрам): Аляксандр Геліх за Серебряная Свадьба «Музыка - всё!»

Найлепшая песня: Brutto «Родны край»

Найлепшы альбом: Re1ikt «Лекавыя травы»

Артыст года: Re1ikt

За ўнёсак у беларускую музыку: этна-трыа Тройца

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0