«Трэба сыходзіць на новыя рынкі, асвойваць Азію, Афрыку, Лацінскую Амерыку, Еўрасаюз, ЗША, не губляючы, вядома, асноўны расійскі рынак», - заявіў ён.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што нядаўні абвал на расійскім і ўкраінскім рынках у плане попыту і аб'ёмаў продажаў прадукцыі негатыўна адбіўся на беларускай эканоміцы. «Гэта таму, што мы не паспелі дыверсіфікаваць экспарт. Хаця гадоў 15 таму больш за 80% прадукцыі мы прадавалі ў Расію. Сёння — менш за 50%. Гэта значыць, прыстойны шлях пройдзены. Але расійскі рынак пакуль яшчэ вельмі ўплывае на нас. Калі там абвал, то мы гэта адразу адчуваем», - адзначыў беларускі лідар.

«Таму мы дыверсіфікуем рынкі, але не губляем расійскі. Ён побач. Тым больш, тэхніка, якую мы вырабляем, знаходзіць попыт у Расіі», - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?