Івацэвіцкім раёне ў ДТЗ трапіў аўтобус Setra з групай турыстаў з Іванава.

Усяго ў аўтобусе знаходзілася 44 чалавекі, у тым ліку 29 школьнікаў, якія вярталіся дадому пасля экскурсіі ў Мінск. Як паведамілі БелаПАН у аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама, аварыя здарылася 26 мая каля 19.30 на 150-м км аўтадарогі М1/Е30 Брэст — Мінск — мяжа Расійскай Федэрацыі.

Вадзіцель фуры «МАЗ-5440», выконваючы забаронены манеўр развароту, учыніў сутыкненне з аўтобусам, які рухаўся ў спадарожным напрамку і перавозіў 44 пасажыраў з Іванава.

У аварыі ніхто не пацярпеў. Транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні.

Аўтобусам кіраваў 48-гадовы пінчук, грузавым аўтамабілем — 57-гадовы жыхар Баранавічаў.

Частка дзяцей з месца ДТЗ забралі сваякі. Астатніх пасажыраў даставілі ў Іванава на іншым аўтобусе, пададзеным турыстычнай фірмай, якой належыць Setra.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?