Аляксандр Лукашэнка чакае сур'ёзную дыскусію па праблемных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на маючым адбыцца Усебеларускім народным сходзе. Пра гэта ён заявіў сёння ў час размовы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву ЗАТ «Амкадор-Пінск».

Па словах кіраўніка дзяржавы, мерапрыемства перш за ўсё важна для кіраўнікоў рознага ўзроўню. «Яны павінны пачуць і бачыць, у якім кірунку будзе развівацца краіна, — адзначыў ён. — Будзе сур'ёзная дыскусія па праблемных пытаннях. Гэта не простыя пытанні. Яны перш за ўсё адчуюць на сабе той груз задач, якія будуць пастаўлены, і будуць прымаць удзел у выпрацоўцы гэтага курса».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?