27.05.2016 / 14:16

Лукашэнка распавёў, як перажыць крызіс  11

Аляксандр Лукашэнка бачыць магчымасці для пераадолення крызісных з'яў у эканоміцы і выхаду на ўстойлівае развіццё з акцэнтам на экспарце.

Пра гэта ён заявіў сёння ў час размовы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву ЗАТ «Амкадор-Пінск».

«Трэба гэты час перажыць. І калі мы апусцім рукі і пачнем, як кажуць у народзе, ныць і стагнаць, будзем плакацца, што крызіс, то пахаваем самі сябе жыўцом. Гэта не наш шлях.

Крызіс найперш у галовах», - падкрэсліў беларускі лідар.

Паводле слоў кіраўніка краіны, беларуская прадукцыя сёння запатрабавана ў многіх краінах. «Трэба знаходзіць дзяржавы, якія купяць нашу прадукцыю, і навучыцца яе прадаваць. Гэты крызіс прымусіў нас хутка вучыцца, і мы гэта робім», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

0
Дзед Лукаш / Адказаць
27.05.2016 / 14:33
Як выжыць у крызіс? http://belsat.eu/news/yak-vyzhyts-u-kryzis-parady-ad-mihala-zaleskaga/
0
wik / Адказаць
27.05.2016 / 14:48
-а у мяне у кишэни :) :)
0
Алистер / Адказаць
27.05.2016 / 14:57
Экономический кризис, конечно же, можно пережить, но как пережить кризис духовный? Я думаю вряд ли, голове вся разруха, в голове...
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру