27.05.2016 / 14:21

Супрацоўнікі КДБ затрымалі буйных махляроў з Арменіі, Беларусі і Швецыі 3

Камітэтам дзяржаўнай бяспекі затрыманыя буйныя ашуканцы — грамадзяне Арменіі, Беларусі і падданы Швецыі.

У дачыненні да затрыманых распачатыя крымінальныя справы па ч. 4 арт. 209 КК (махлярства) і ч. 2 арт. 431 КК (дача хабару). Санкцыі артыкулаў прадугледжваюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам ад 2 да 15 гадоў.

Як паведамляе прэс-служба КДБ, 26 красавіка была спыненая злачынная дзейнасць падданага Швецыі і грамадзяніна Арменіі. Пазіцыянуючы сябе асобамі, якія валодаюць сувязямі ў КДБ, Следчым камітэце і сярод высокіх службовых асобаў дзяржавы, яны прапанавалі беларускаму грамадзяніну вырашыць пытанне, звязанае з расследаваннем крымінальнай справы, якая знаходзіцца ў вытворчасці аднаго з падраздзяленняў Следчага камітэта.

Загадзя не маючы намеру выконваць прынятыя на сябе абавязацельствы і не маючы такой магчымасці, ашуканскім спосабам завалодалі грашовымі сродкамі беларуса ў памеры 335.000 долараў ЗША і ювелірнымі ўпрыгажэннямі больш як на 150.000 долараў ЗША. Агульная сума за аказаныя нібыта паслугі павінна была скласці 1,5 млн. долараў ЗША. Аднак давесці да канца свой злачынны намер замежнікі не змаглі, бо былі затрыманыя і змешчаныя пад варту.

У рэчаіснасці шведскім падданым з'яўляецца грамадзянін Афганістана, які ў статусе бежанца знаходзіўся на тэрыторыі Беларусі ў перыяд з 1999 па 2004 гады пад іншымі анкетнымі данымі. У кастрычніку 2004 года ён пакінуў Беларусь, а ў снежні ўжо ўехаў пад іншымі данымі, на якія ім ашуканскім шляхам быў атрыманы шведскі пашпарт. Такім чынам, угледжваецца ўчыненне ім супрацьпраўных дзеянняў не толькі ў Беларусі, але на тэрыторыі Швецыі.

Таксама 3 мая аператыўнымі падраздзяленнямі КДБ быў затрыманы грамадзянін Беларусі, які неаднаразова падбухторваў намесніка дырэктара камерцыйнай структуры да давання хабару службовым асобам адміністрацыі аднаго з раёнаў Мінска, а таксама кіраўніцтву Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта. Грошы былі неабходныя за нібыта спрыяльнае вырашэнне пытання ў атрыманні дазволу на праектаванне і будаўніцтва жылога дома. Пры гэтым ён рэальна не меў магчымасці ўрэгуляваць праблему і не меў нават апасродкаваных кантактаў са службовымі асобамі.

Свае паслугі затрыманы ацаніў у 20.500 долараў ЗША, якія павінны былі ім атрымлівацца паэтапна па меры вырашэння пытанняў з прадстаўнікамі дзяржаўных органаў. Махляра затрымалі пасля атрымання першага плацяжу ў суме 8.000 долараў ЗША.

Да затрыманых прымененая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

0
Верны / Адказаць
27.05.2016 / 20:16
Людзі каторыя маюць палтары мільёны долараў каб аддаць на падмазку. Ані очынь інфарміраваныя. І значыць ёсьць такія каторыя бяруць па этай таксе. Карочы. Бальшыя дзела бальшыя срокі.
0
голос народа / Адказаць
27.05.2016 / 20:22
не мешало бы наглядную порку показать, чтобы другим неповадно было!!!
0
василий теркин / Адказаць
27.05.2016 / 20:27
не раздумывая максимальный срок...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру