Аляксандр Лукашэнка жорстка адазваўся аб выніках беларускай хакейнай зборнай на чэмпіянаце свету. Адпаведную заяву кіраўнік дзяржавы зрабіў сёння ў час размовы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву ЗАТ «Амкадор-Пінск».

«Вядома, плюнулі ў душу народу. Такі настрой ва ўсіх. Але не будзем пасыпаць галаву попелам. Спорт ёсць спорт — усе хочуць выйграць. Толькі «растапырыўшы пальцы» на пляцоўку не трэба выходзіць, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Сёння ў хакей не гуляюць, на хакейнай пляцоўцы нават не змагаюцца, ня змагаюцца. Сёння на хакейнай пляцоўцы і ў іншых відах спорту ваююць. Калі ты туды выходзіш, то павінен біцца да апошняга. Мы гэтага не зрабілі. Вось галоўны недахоп нашых хакеістаў. Гэта датычыцца і некаторых іншых нашых спартсменаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?