27.05.2016 / 15:17

Прызначаны новы начальнік ДАІ абноўлена 8

Новым кіраўніком ДАІ Беларусі стаў 45-гадовы Дзмітрый Карзюк. Афіцыйна яго пасада называецца як «начальнік ўпраўлення Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі МУС».

Пра лёс ранейшага кіраўніка, Юрыя Літвіна, не паведамляецца.

mvd.gov.by

Прадстаўляючы Карзюка, міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч «пажадаў прызначанаму начальніку і ўсім супрацоўнікам умацоўваць і памнажаць традыцыі, якія захаваліся ў гэтым калектыве, дамагацца павышэння вынікаў у вырашэнні складанага комплексу праблем забеспячэння бяспекі, парадку і дысцыпліны на вуліцах і дарогах краіны, ўкараняць новыя формы і метады ўзаемадзеяння з грамадзянамі ў справе прафілактыкі дарожна-транспартнага траўматызму», гаворыцца ў паведамленні МУС.

* * *

Дзмітрый Карзюк нарадзіўся ў 1971 годзе ў Мінску. Скончыў Смаленскі аўтатранспартны коледж (1996) і Акадэмію МУС (2001).

У верасні 1993 года быў прыняты на службу інспектарам дарожна-патрульнай службы 3-га матарызаванага ўзвода асобнага батальёна ДПС ДАІ УУС Мінгарвыканкама. Служыў камандзірам узвода, камандзірам асобнай роты ДПС, начальнікам аддзела ДПС і прафілактыкі УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама. Са студзеня 2008 года ўзначальваў ДАІ Мінска.

0
zmitrok / Адказаць
27.05.2016 / 15:21
на Ван Дамма похож
0
Ясь / Адказаць
27.05.2016 / 15:45
Гуляйце у какей, палуйчыкi!
0
Роги / Адказаць
27.05.2016 / 17:33
Ну земеля же,не луганскийдавайдосвидания.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру