27.05.2016 / 16:11

Міністр Шчоткіна пакрыўдзілася на дэпутатку Палітыку і запатрабавала прабачэнняў 21

Міністр працы і сацыяльнай абароны Мар'яна Шчоткіна падчас сумеснага пасяджэння абедзвюх палат Нацыянальнага сходу 27 мая палічыла, што адно з пытанняў дэпутата Вольгі Палітыкі на адрас урада з'яўляецца абразлівым, пасля чаго дэпутат прынесла прабачэнні.

Палітыка, спасылаючыся на скаргі выбаршчыкаў, запытала ў першага намесніка міністра юстыцыі Валерыя Кулакоўскага, як у міністэрстве ставяцца да сітуацый, калі ў працэсе рэгістрацыі ўнітарных прадпрыемстваў некаторыя ўласнікі, карыстаючыся тым, што рэгістрацыя адбываецца паводле заяўнага прынцыпу, указваюць фіктыўныя адрасы, пасля чаго грамадзянам, якія пражываюць там, прыходзяць паведамленні аб выплаце падаткаў. Вырашыць такую сітуацыю, адзначыла дэпутат, можна толькі праз суд.

«Калі вы не лічыце гэта праблемай, тады апублікуйце свой адрас, каб хто хочаш мог выкарыстаць яго для гэтых мэтаў, і паглядзім, ці лёгка вам дасца паход па судах», — заявіла Палітыка, звяртаючыся да намесніка міністра.

Вольга Палітыка.

На гэтую рэпліку Кулакоўскі адказваць не стаў, аднак слова ўзяла міністр працы і сацыяльнай абароны Мар'яна Шчоткіна. «Ёсць такое паняцце, як карэктнасць. Вольга Сяргееўна, пры ўсёй павазе, вы пакрыўдзілі ўвесь урад», — заявіла яна, звяртаючыся да дэпутата.

Пасля гэтых слоў дэпутат Палітыка прынесла свае прабачэнні Кулакоўскаму.

0
Гжэгож / Адказаць
27.05.2016 / 16:20
Вы што, Шчоткіна - самая ж карэктная беларуская палітычная фігура
0
Pauliuk / Адказаць
27.05.2016 / 16:28
Яшчэ адзін доказ, што Парламент у нашай краіне - гэта НІКЧЭМНАСЬЦЬ! Нейкі дзіцячы садок развялі - пакрыўдзілі ўрад! Ім ужо нельга, бачыце, нязручныя пытаньні задаваць!
0
LMI / Адказаць
27.05.2016 / 16:34
Не сметь дурные вопросы задавать !!! Смотри как распоясались под конец "работы" !!!
Паказаць усе каментары/ 21 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру