Міністр працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна абурылася публікацыямі ў інтэрнэце, датычнымі яе кватэры.
фота sputnik.by
Падчас выступу ў парламенце Шчоткіна адзначыла, што нехта з апанентаў улады даўно даведаўся яе адрас. «Ён апублікаваны, і нават многія журналісты ўжо вылічылі, якая ў мяне кватэра, колькі я плачу за камунальныя паслугі. Вы лічыце гэта нармальным?» — дадала яна.
Матэрыял «Колькі заплацяць за камуналку за студзень Ярмошына і Шчоткіна?» быў апублікаваны на сайце «Нашай Нівы» 15 лютага 2016 года і быў прысвечаны росту цэнаў на камунальныя паслугі. У якасці прыкладу былі прыведзеныя катэджы чыноўнікаў у Драздах. Паколькі міністр сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна на той момант не пераехала ў свой дом у «Драздах-2», указвалася яе камуналка ў кватэры ў Кунцаўшчыне. Дакладны адрас пры гэтым не называўся.
* * *
Чытайце таксама: