27.05.2016 / 17:34

Мінгарвыканкам забараніў лімузіны і рэстараны на школьных выпускных  21

Выпускныя вечары павінны праходзіць у сценах школы. Гэта не тое мерапрыемства, дзе бацькі павінны мерацца кашалькамі. Старшыня камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Міхаіл Мірончык распавёў выданню «Вячэрні Мінск», чаму не ўсе прапановы сталічных школ па правядзенні выпускных вечароў былі ўхваленыя.

«Мы вітаем традыцыйны падыход да правядзення выпускных вечароў. Святочныя мерапрыемствы павінны праходзіць у роднай школе, па-хатняму. У некаторых выпадках ідзём насустрач: дазваляем правесці выпускны баль на базе аб'ектаў сацыякультурнага прызначэння.

Але для гэтага павінны быць аб'ектыўныя прычыны: напрыклад, ва ўстанове адукацыі не хапае пасадачных месцаў або актавая зала сумешчаная са сталовай. Адназначна забараняем арандаваць рэстараны», — адзначыў прадстаўнік Мінгарвыканкама.

Чыноўнік лічыць, што няма неабходнасці марнаваць грошы, калі ў роднай школе можна арганізаваць праграму бясплатна, і раіць падключаць больш фантазіі.

«Калі ў школе сапраўды цесна і горача, ніхто не забараняе ладзіць летнія амфітэатры на вуліцы. Калі я працаваў дырэктарам школы, падобная арганізацыя праходзіла на ўра».

Ён яшчэ раз падкрэсліў, што выпускны — не тое мерапрыемства, дзе бацькі павінны мерацца кашалькамі.

«Начному катанню па горадзе на лімузінах, рэстаранным меню няма месца на школьным выпускным. Такія прапановы паступалі, але мы іх не падтрымалі. Акрамя таго, не прымаю ніякіх бацькоўскіх застолляў. Мамы і таты пішуць у камітэт лісты: загадчыцы дзіцячага сада забаранілі праводзіць выязны выпускны ранішнік! А што гэтым малым потым прапанаваць пасля 11-га класа? Да чаго мы прывучаем моладзь?»

Што ж тычыцца існуючай ў многіх школах традыцыі — сустракаць світанак — то яе абмяжоўваць не будуць, паведаміў Міхаіл Мірончык.

Выпускныя вечары пройдуць у школах Мінска 10 чэрвеня. У гэты дзень, як і ў дзень апошніх званкоў 30 мая, у сталіцы будзе абмежаваны продаж алкаголю.

0
ЦК / Адказаць
27.05.2016 / 17:47
Даеш падпольныя выпускныя вечары з шашлыкамі і лімузінамі ў лесе!
0
Правда / Адказаць
27.05.2016 / 17:48
"Да чаго мы прывучаем моладзь?" К выпускному она уже всему приучена. Еще и вас научит:)
0
user / Адказаць
27.05.2016 / 17:53
Я конечно от лимузинов не под впечатлением, но как можно запретить? Есть торжественная часть, которая всегда проводилась в школе, а дальше кто куда хотел. Или нет?
Паказаць усе каментары/ 21 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру