У ЗША выяўлены першы выпадак інфекцыйнага захворвання, якое не паддаецца лячэнню ні адным з існуючых антыбіётыкаў.

Reuters

Пра гэта ў пятніцу, 27 мая, паведамляе Reuters са спасылкай на амерыканскі дзяржаўны цэнтр па кантролі і прафілактыцы захворванняў, перадае Дождь.

Паводле звестак ведамства, з такім выпадкам медыкі сутыкнуліся ў штаце Пенсільванія, спрабуючы вылечыць інфекцыю мочапалавых шляхоў у пацыенткі.

Кіраўнік цэнтра Томас Фрыд заявіў, што «мы рызыкуем апынуцца ў постантыбіятычным свеце», адзначае Reuters.

Выяўленая бактэрыя заражаная фрагментам ДНК пад назвай MCR-1, які перадае ёй неўспрымальнасць да антыбіётыкаў, тлумачыць выданне. Яна не ўспрымальная нават да калісціну, які выкарыстоўваюць у самых складаных выпадках, калі іншыя антыбіётыкі на бактэрыі не дзейнічаюць.

Гэта першы падобны выпадак у ЗША.

Пра выяўленне гена MCR-1 у лістападзе паведамлялі даследчыкі Паўднёва-Кітайскага сельскагаспадарчага універсітэта (SCAU). «З'яўленне MCR-1 паказвае падзенне апошняй групы антыбіётыкаў, поліміксінаў, перад рэзістэнтнасцю, якая перадаецца з плазмідамі, — пісалі аўтары працы. — Хоць цяпер MCR-1 абмежаваны Кітаем, неўзабаве ён можа паўтарыць лёс іншых глабальна распаўсюджаных механізмаў устойлівасці, такіх як NDM-1».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0