Міліцыя шукае 63-гадовага жыхара Полацка Аляксандра Смыкава. Апошні раз яго бачылі тры дні таму ў вёсцы Сякераўшчына, а пасля ён прапаў разам са сваім аўтамабілем.

Фота ПВА «Анёл»

Як паведамляе пошукавы атрад «Анёл», мужчына пражывае ў Полацку па 2-му завулку Цыялкоўскага, 8.

25 мая прыкладна ў 13.00 ён з'ехаў з хаты на сваёй машыне Volkswagen Passat B4. У той жа дзень, прыкладна ў 15.00, знаходзіўся ў вёсцы Сякераўшчына (Полацкі раён), пасля чаго перастаў выходзіць на сувязь з роднымі.

Прыкметы: рост 197 см, шчыльнага целаскладу; вочы блакітныя, валасы сівыя.

Быў апрануты: штаны цёмныя, майка з кароткім рукавом цёмная ў палоску.

Аўтамабіль: Volkswagen Passat B4, тып кузава — універсал, 1994. года выпуску, рэгістрацыйны нумар 5865 АХ-2.

Усіх, хто валодае інфармацыяй аб зніклым, просяць паведаміць пра гэта па тэлефоне: ПСО «Анёл» — 8 (033) 666-68-56, 8 (033) 666-60-33 або ў Полацкі РАУС Віцебскай вобласці па нумарах 8 (029 ) 715-58-98 або 102 (агульны).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?