27.05.2016 / 19:30

У Іране студэнтаў прысудзілі да 99 удараў бізуном за імпрэзу 3

Больш за 30 іранскіх студэнтаў, затрыманых супрацоўнікамі паліцыі нораваў за парушэнне маральнага кодэксу краіны падчас выпускнога свята, атрымалі па 99 удараў бізуном.

Як заявіў пракурор горада Казвін, маладыя людзі распачалі імпрэзу, падчас якой «распівалі алкагольныя напоі, танцавалі і дэманстравалі ганебныя паводзіны».

Па словах чыноўніка, на допыт, следства і суд сышло менш за суткі, пасля чаго ўсе маладыя людзі былі прысуджаныя да ўдараў бізуном.

Распіванне алкагольных напояў і танцы мужчын з жанчынамі забароненыя ў Іране.

У супрацоўнікаў іранскай паліцыі нораваў «Гашт-э Эршад» маюцца шырокія паўнамоцтвы. Яны маюць права не толькі вынесці папярэджанне за парушэнне ісламскага кодэкса паводзінаў, але і накласці на парушальнікаў штраф або пачаць расследаванне.

0
Знаўца / Адказаць
27.05.2016 / 21:36
большасьць іранцаў ненавідзіць кіраўнічы рэжым, як сёньняшні, так і Ахмадынэджада, ненавідзіць ісламісцкі рэжым і ўважае, што выбары ў краіны фальсыфікуюцца.
0
Джон Жарптушкін / Адказаць
27.05.2016 / 23:21
Ісламізм у Іране - гэта як лукашызм у Беларусі.
0
Announcer / Адказаць
28.05.2016 / 14:20
А вы тут за выпускныя оргіі ў рэстарацыях хвалюецеся
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру