У Бярозаўскім раёне распачатая крымінальная справа ў дачыненні да 24-гадовага мужчыны, які нацкаваў дарослага ратвейлера на суседку.

22 мая каля 17.30 у вёсцы Здзітава п'яны малады чалавек са сваім сабакам зайшоў у двор да суседкі з прапановай зладзіць з яе сабакам бой. Гаспадыня стала выганяць госця і сказала, што калі ён не сыдзе, яна выкліча міліцыю.

Тады падазраваны зняў свайго ратвейлера з ланцуга і даў каманду «Узяць». Сабака накінуўся на жанчыну і ўкусіў за перадплечча правай рукі. На шум выбег муж пацярпелай і віламі адагнаў сабаку ад жанчыны. Пасля гэтага гаспадар ратвейлера ударыў 45-гадовага мужчыну кулаком у твар.

«Па дадзеным факце Беразоўскім раённым аддзелам Следчага камітэта распачатая крымінальная справа па ч. 3 арт. 339 КК (асабліва злоснае хуліганства). Вырашаецца пытанне аб аглядзе спецыялістамі сабакі, які быў выкарыстаны ў якасці зброі для прычынення цялесных пашкоджанняў», — паведамілі ў абласным упраўленні Следчага камітэта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?