На самым беразе мора італьянскага вострава Сардзінія ёсць прытулак катоў пад назвай I Gatti di Su Pallosu, дзякуючы якому пад шум хваляў можна пагуляць з хвастатымі гадаванцамі ці паназіраць за тым, як яны гарэзяць на пяску.

Характэрна, хоць прадстаўнікі сямейства каціных звычайна не любяць ваду, мясцовыя каты і кошкі з задавальненнем плёскаюцца ў моры, што з'яўляецца дзіўным відовішчам.

Згодна з вынікамі апытання на турыстычным сэрвісе TripAdvisor, пляж стаў адным з найлепшых тураб'ектаў на востраве Сардзінія.

Заснаваны каціны прытулак на пляжы ў 2011 годзе, у ім жывуць каля 60 катоў. Толькі за апошнія гады знакаміты пляж наведалі 11 тысяч турыстаў.

Заснавальнікі прытулку распавядаюць, што каты палюбілі мясцовы пляж яшчэ да з'яўлення тут падобнай установы, звыш за сто гадоў таму. А прычынай была дзейнасць рыбакоў, якія лавілі тут тунца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?