27.05.2016 / 21:11

Макей: Дакумент па лібералізацыі візавага рэжыму для замежнікаў будзе гатовы ў найбліжэйшыя месяцы 1

У найбліжэйшы час будзе падрыхтаваны дакумент аб лібералізацыі візавага рэжыму ў Беларусі для замежных грамадзян. Пра гэта 27 мая ў Мінску паведаміў журналістам міністр замежных спраў Уладзімір Макей.

«Што тычыцца прапанаванай лібералізацыі візавага рэжыму, то работы ў гэтым кірунку вядуцца. Зараз з зацікаўленымі ведамствамі, якія адказваюць у тым ліку і за бяспеку, узгадняюцца пытанні, якія могуць паўплываць на, скажам так, устойлівасць нашага грамадства. Гэта пытанні, якія звязаны і з пагрозамі тэрарызму. Цяпер усе гэтыя пытанні вырашаюцца, і, я думаю, на працягу двух месяцаў мы выйдзем ужо на дакумент, на ўказ», — сказаў Макей.

На пытанне аб перамовах па ўваходжанні Беларусі ў СГА ён адказаў: «У гэтым у першую чаргу зацікаўлены нашы бізнес-структуры. Зараз мы працуем над рэалізацыяй канкрэтных захадаў па ўваходжанні ў Сусветную гандлёвую арганізацыю. Ідзе звычайная руцінная праца. Мы зараз зрабілі шэраг унутраных працэдур, унутраных арганізацыйных мер, звязаных з нашым уваходжаннем у СГА. У прыватнасці, прызначаны адказныя за тыя ці іншыя напрамкі, у МЗС выдзелена дадатковая колькасць людзей, якія працуюць у гэтым кірунку. Я думаю, што перамовы ў значнай ступені актывізуюцца».

0
tumash / Адказаць
28.05.2016 / 08:43
Цудоўная навіна! Калі, канечне, так і будзе. Магчымасць зарабіць нашай гаротнай турыстычнай галіне, ды і проста спрашчэнне кантактаў людзей. Можа 'шчэ ўбачым натоўпы палякаў на закупах у Брэсце?)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру