Пытанне пра зніжку на газ для Беларусі не разглядаецца, цана павінна вызначацца ў рамках дзейнага кантракта, заявіў 27 мая журналістам у Афінах кіраўнік Мінэнерга Расіі Аляксандр Новак.

«Наша пазіцыя заключаецца ў тым, што падпісаны кантракт, які дзейнічае на перыяд 2015—2016 гадоў. У рамках гэтага кантракта агаворана формула, якая прадугледжана дзейным пагадненнем. Гэты кантракт ніхто не адмяняў, па ім беларускі бок плаціў у 2015 годзе і павінен плаціць у 2016 годзе», — цытуе Новака ТАСС.

На пытанне, ці абмяркоўваецца прадастаўленне Беларусі зніжкі на газ, кіраўнік Мінэнерга адказаў адмоўна. «Не абмяркоўваецца», — сказаў Новак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0