27.05.2016 / 21:44

У Мінскім раёне грузавік збіў 8-гадовае дзіця 2

Грузавік збіў вучня малодшых класаў у Мінскім раёне, паведамілі БелТА ў ДАІ Мінскага райвыканкама.

Інцыдэнт адбыўся 26 мая ў аграгарадку Крупіца на скрыжаванні вуліц Садовая і Мінская. 32-гадовы кіроўца ўчыніў наезд на 8-гадовага пешахода, бо не заўважыў яго пры пад'ездзе да святлафора. Дзіця атрымала траўмы рознай ступені цяжкасці і было экстранна шпіталізаванае.

Цяпер у акалічнасцях здарэння разбіраюцца спецыялісты. Дзяржаўтаінспекцыя просіць дарослых надаваць павышаную ўвагу бяспецы дзяцей. Паводле звестак ДАІ, з пачатку года ў ДТЗ загінула 3 дзіцяці, яшчэ каля 75 дзяцей атрымалі траўмы. У 77% выпадкаў вінаватымі аварый станавіліся кіроўцы, якія груба парушылі ПДР.

0
смит / Адказаць
28.05.2016 / 06:08
Ну не заметил человек..... что он, сидя за рулём, обязан за дорогой следить? Может по телефону с любовницей беседовал. может любимую песню по радио искал.... Да мало ли чем могли быть заняты его мозги (мозг) в этот момент. Дать срок ему приличный и пожизненное лишение прав!!!
0
Таццяна / Адказаць
29.05.2016 / 00:52
Спачуваю бацькам загінулага. Яны, відаць думалі, што ў 8 гадоў дзіця ўжо дастаткова асцярожнае ....
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру