27.05.2016 / 21:48

Парашэнка прызначыў экс-генеральнага сакратара НАТА сваім пазаштатным дарадцам

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка прызначыў былога генеральнага сакратара НАТА Андэрса Фог Расмусэна сваім пазаштатным дарадцам (па згодзе).

Пра гэта гаворыцца ва ўказе, апублікаваным на сайце кіраўніка дзяржавы.

Андэрс Фог Расмусэн у 2001-2009 гадах узначальваў урад Даніі, а з 2009 па 2014 гады займаў пасаду генеральнага сакратара НАТА.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру