Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка сваім указам пашырыў спіс асобаў, супраць якіх уводзяцца персанальныя санкцыі.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце кіраўніка дзяржавы.

Адзначаецца, што ў пераліку асоб, якія трапілі ў санкцыйны спіс знаходзяцца, у прыватнасці, гендырэктар тэлекампаніі «Першы канал» Канстанцін Эрнст, галоўны рэдактар сайта Novorus.info Андрэй Суркоў, уладальнік холдынгу «Праўда.ру» Вадзім Гаршэнін, гендырэктар інфармагенцтва «ТАСС» Сяргей Міхайлаў, былы гендырэктар тэлеканала «LifeNews» Ашот Габрэлянаў, галоўны рэдактар тэлеканала «Russia Today» Маргарыта Сіманьян.

Гэтыя санкцыі ўводзяцца супраць «фізічных асоб, якія ствараюць рэальныя і патэнцыйныя пагрозы нацыянальным інтарэсам, нацыянальнай бяспецы, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, спрыяюць тэрарыстычнай дзейнасці і парушаюць правы і свабоды грамадзяніна, прыводзяць да акупацыі тэрыторый і ствараюць перашкоды для паўнавартаснай рэалізацый грамадзянамі Украіны належных правоў і свабод».

Усяго ў спісе асоб, якія трапляюць пад ўкраінскія санкцыі, 17 прозвішчаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?