27.05.2016 / 22:09

Навукоўцы: Кінжал Тутанхамона выраблены з матэрыялу незямнога паходжання 8

Кінжал, знойдзены ў 1925 годзе пасля ўскрыцця саркафага Тутанхамона, выраблены з метэарытнага матэрыялу.

Reuters

Да такой высновы прыйшла група італьянскіх навукоўцаў, якія даследавалі артэфакт, перадае ТАСС.

Прафесар фізікі Турынскага політэхнічнага інстытута Франчэска Парчэлі, які браў удзел у экспертызе, у інтэрв'ю газеце «Стампа» адзначыў, што 35-сантыметровы жалезны клінок адразу пасля яго знаходжання ў пакрывале муміі выклікаў палеміку ў навуковых колах.

Reuters

«Вырабаў з жалеза ў Старажытным Егіпце было вельмі мала. Гэты матэрыял цаніўся больш, чым золата, — падкрэсліў італьянец. - Неверагодна, што раней ніхто не падвергнуў аналізу гэты сплаў».

З дапамогай рэнтгенаўскіх прамянёў навукоўцы вызначылі, што матэрыял клінка змяшчае 10% нікелю і 0,6% кобальту. «Такі сплаў характэрны для метэарыта. Атрымаць жа яго ў тую эпоху штучным шляхам было абсалютна немагчыма», — сказаў Парчэлі.

Паводле яго слоў, узгадаць пра кінжал Тутанхамона навукоўцаў прымусіла адкрыццё ў 2010 у егіпецкай пустыні кратэра Каміль метэарытнага паходжання. Пра «жалеза, што ўпала ўначы з неба» распавядаецца таксама ў адным з вядомых егіптолагам старажытных папірусаў, аднак сур'ёзна «незямную» версію паходжання матэрыялу, з якога выраблены кінжал, ніхто ніколі не разглядаў.

Тутанхамон кіраваў з 1333 па 1323 г. да н.э і памёр ва ўзросце 18 гадоў. Яго грабніца была знайдзеная ў 1922 годзе ў Даліне цароў брытанскім навукоўцам Говардам Картэрам і калекцыянерам старажытнасцяў лордам Джорджам Карнарвонам.

0
Літвін-БЕЛАРУС / Адказаць
28.05.2016 / 06:05
Незямны - Тутанхамон; Неўяздны- султанхамул!
0
тутэйший / Адказаць
28.05.2016 / 08:06
и что? ещё в 5 классе говорят о подобном каждому школьнику. в вики в списке литературы: Bjorkman, Judith Kingston (1973). "Meteors and Meteorites in the ancient Near East". Meteoritics: 91–132. 1973 - к чему сейчас эта новость?
0
Войстрык / Адказаць
28.05.2016 / 08:15
чаго тут дзиунага, з неба звалиуся кавалак, з яго и зрабили, у нас на поли ляжыць вогненны камень, гадоу 60 таму звалиуся и людзи бачыли, няведаю ци застауся хто з их цяпер. Па полю сцежку пралажыли, дый цяпер ходзяць, капейки у дзирачки кладуць, и жаданни загадваюць.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру