28.05.2016 / 09:46

«Шляхецкі тэатр» у Гістарычным музеі ў Мінску: «Даўнія літвіны і сённяшнія беларусы — самая арыстакратычная нацыя Еўропы» 4

Творчае аб'яднанне «Шляхецкі тэатр «Захаранка Арт-груп» пры падтрымцы Нацыянальнага гістарычнага музея і турыстычнай кампаніі «Бьюці-тур» запусціла культурна-адукацыйны праект «Шляхецкая спадчына Беларусі». Прэзентацыя праекта адбылася 27 мая ва ўнутраным дворыку гістарычнага музея ў Мінску.

«Так атрымалася, што апошняе стагоддзе было вельмі складаным у жыцці Беларусі і беларускай нацыі ў цэлым, — сказаў на прэзентацыі праекта кіраўнік тэатра Андрэй Захаранка. — Нашы бацькі, мы самі і нашы дзеці да гэтага часу чуем, што беларусы — гэта сялянская нацыя, а вельмі цярплівыя, мяккія, талерантныя і паслухмяныя яны таму, што спакон веку іх продкі былі вельмі беднымі, ад іх мала што залежала, імі панукалі ўвесь час».

«Але гэта толькі адзін наш бок. Ёсць і іншы, вельмі важны бок, бо мы з вамі — даўнія літвіны і сённяшнія беларусы — самая арыстакратычная нацыя Еўропы. Усе краіны Еўропы, Заходняй і Усходняй, уключаючы еўрапейскую частку нашай суседкі Расіі, гістарычна мелі 1—2% арыстакратыі. У Беларусі, паводле самых сціплых ацэнак, у самыя горшыя часы было 8%, а ў лепшыя часы росквіту шляхецкай культуры — да 20% арыстакратычнага насельніцтва», — адзначыў ён.

Паводле слоў Захаранкі, на працягу 550 гадоў існавання Вялікага Княства Літоўскага «вялікая колькасць людзей кожны дзень жыла ў кантэксце шляхецкай культуры: насілі зброю, апраналіся ў касцюмы, валодалі замежнымі мовамі». Здавалася б, беларусы «амаль страцілі гэты магутны культурны пласт, але, дзякуй Богу, проста забыліся», адзначыў кіраўнік тэатра.

Ён расказаў, што аб'яднанне сфарміравалася каля пяці гадоў таму, пачаўшы папулярызаваць беларускую шляхецкую гісторыю і культуру спачатку сярод сваіх сяброў і знаёмых. Практычна адразу творчая група вырашыла, што хоча «не распавядаць пра шляхецкую культуру, а паказваць яе».

«Мы для сябе вырашылі, што тое, пра што мы гаворым, мы павінны ўмець. Таму, калі я распавядаю пра даўнюю кавалерыйскую культуру, значыць, я ўмею ездзіць верхам, калі распавядаю пра зброю, значыць, я ёй валодаю. Мы ў прамым сэнсе ажыўляем гісторыю Беларусі», — падкрэсліў Захаранка.

Госці вечара змаглі пазнаёміцца са старадаўняй шляхецкай культурай, у прыватнасці з музычным мастацтвам на прыкладзе калектыву сярэднявечнай музыкі «Літы талер» і квартэта «Акварэль», харэаграфічным мастацтвам на прыкладзе танцавальнага тэатра «Фламея», а таксама ўбачыць беларускія шляхецкія касцюмы, зброю і мастацтва шабельнага фехтавання. Удзельнікі творчага аб'яднання паказалі міні-спектакль «Шляхта ў карчме» і згулялі з гледачамі ў традыцыйныя шляхецкія гульні.

У рамках свайго праекта тэатр будзе ездзіць па школах і дзіцячых летніх лагерах па ўсёй Беларусі, каб знаёміць дзяцей з гісторыяй і культурай іх продкаў, расказаў у гутарцы з карэспандэнтам БелаПАН Андрэй Захаранка. Паводле яго слоў, туркампанія «Бьюці-тур», якая падтрымала праект, гатовая «фактычна па нулявым кошце садзейнічаць сустрэчам тэатра з дзецьмі ў адукацыйных установах». «Там, дзе будзе цікавасць, будзе і» Шляхецкая спадчына Беларусі», — падкрэсліў ён.

Кіраўнік тэатра спадзяецца, што ў перспектыве праект вырасце ў цэлы цыкл тэлевізійных адукацыйных праграм аб розных з'явах шляхецкай культуры. «Вельмі хочацца верыць, што сёння толькі пачатак, а далей мы гатовыя працаваць столькі, наколькі хопіць нашай творчасці», — падсумаваў Захаранка.

0
? / Адказаць
28.05.2016 / 10:02
показывают потомкам крепостных, большевиков, красноармейцев кого их предки победили, истребили, изгнали уже почти 100 лет назад. да, белорусы крестьянская нация. есть конечно и потомки шляхты, тех кто переметнулся вроде держинского
0
Algis / Адказаць
28.05.2016 / 18:37
Litviny v uzkom smysle - litovcy (zemaity i aukstaity). Litviny v syrokom smysle - grazdane VKL - litovcy (zemaity i aukstaity), rusiny (belorusy i ukraincy), jevreji, poliaki, karaimy i t.d. Belorusam davno pora eto zapomnitj. V svojo vremia im ocenj povezlo, cto stali zyteliami VKL.
0
И Ленин такой молодой, и юный октябрь впереди... / Адказаць
28.05.2016 / 20:08
абсалютная большасьць нацый сёньня ў сьвеце -- сялянскія нацыі. Французы, амерыканцы, аўстралійцы, кітайцы, карэйцы, ірландцы, грэкі, і г.д.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру