У Апочацкім раёне Пскоўскай вобласці на аўтадарозе Санкт-Пецярбург — Невель уначы 27 мая сутыкнуліся два мікрааўтобусы Volkswagen. Адзін з іх ехаў з Гомеля ў Санкт-Пецярбург, у ім былі 18 чалавек. Семярым пацярпелым аказалі меддапамогу, ад шпіталізацыі яны адмовіліся.
Паводле інфармацыі прэс-службы УМУС па Пскоўскай вобласці, што кіроўца мікрааўтобуса, які ехаў з Беларусі, няправільна выбраў хуткасны рэжым. У выніку ён сутыкнуўся з транспартным сродкам, які ехаў перад ім. Пашкоджанні атрымалі абодва мікрааўтобусы.
Па факце ДТЗ паліцыя праводзіць праверку.
0
0
0
0
0
0