Super X лёгка «зняў скальпы» з такіх зорак сусветнага муай-тай як Мікаэль Пісітэла і Мабэль Абдала. А на чэмпіянаце свету-2016 у Швецыі ён у першым жа баі без праблем расправіўся з вельмі дасведчаным і моцным расіянінам Канстанцінам Хузіным.

Мяркуючы па сацыяльных сетках тайца, на яго радзіме мала хто верыць, што іх улюбёнец спатыкнецца на Гуркове. Сваіх сапернікаў Super X ламае ўжо да бою. Паядынкі ён праводзіць у даволі нахабнай манеры, чым таксама наносіць удар па маральна-валявых якасцях сапернікаў.

«Але заўсёды ёсць шанц перамагчы такога саперніка. Асабліва калі ў рынг выходзіць Віталік. Давайце дапаможам яму сваімі думкамі», — кажа Дзмітрый Пясецкі, трэнер Гуркова.

Віталь і яшчэ пяць беларускіх байцоў (Дзмітрый Валент, Анатоль Ванакоў, Дзяніс Ганчаронак, Андрэй Герасімчук і Алена Ляшкевіч) правядуць фінальныя баі чэмпіянату свету суботнім вечарам 28 мая.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?