Цётка паўночнакарэйскага дыктатара Кім Чэн Ына, якая ўжо 18 гадоў жыве ў ЗША, упершыню сустрэлася з прэсай. Інтэрв'ю з ёй публікуе The Washington Post у пятніцу, 27 мая.

«Мае сябры тут кажуць мне, што я вельмі паспяховая, што я ўсё маю. Мае дзеці хадзілі ў найлепшыя школы, яны шмат чаго дамагліся. А яшчэ ў мяне ёсць муж, які можа справіцца з чым заўгодна. Мне няма чаму зайздросціць!» — падзялілася яна з карэспандэнтамі выдання.

Ко Ён Сук і Ры Ган, які працаваў у КНДР дыпламатам, вырашылі ўцячы ў 1998 годзе. Родная сястра Ко Ён Сук, Ко Ён Хі, — жонка былога правадыра Кім Чэн Іра — была хворая на рак, а іх дзеці падрасталі. Сямейная пара зразумела, што калі Ко Ён Хі памрэ, яны стануць не патрэбныя, і вырашылі ўцячы ў ЗША.

Ко Ён Сук жыве недалёка ад Нью-Ёрка, мае трох дзяцей, і яны з мужам валодаюць хімчысткай. Яна таксама супрацоўнічае з ЦРУ, дапамагаючы яму апазнаць тых ці іншых прадстаўнікоў вышэйшага кіраўніцтва краіны. «Я думаю, мы дамагліся амерыканскай мары», — сказаў яе муж Ры Ган. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?