Пра гэта паведамляе ў пятніцу, 27 траўня, The Wall Street Journal са спасылкай на крыніцы, знаёмыя з ходам расследавання авіякатастрофы.

Reuters

Такі сцэнар, па інфармацыі выдання, сур'ёзна разглядаецца экспертамі, якія расследуюць катастрофу, паколькі існуе магчымасць, што пры спрацоўванні датчыкаў дыму ў дадзенай мадэлі Airbus могуць адключыцца найважнейшыя сістэмы бяспекі, у тым ліку бяспекі кіравання палётам.

Па словах экспертаў, падобная сітуацыя адбылася ў красавіку 2011 года ў ЗША, калі на борце A320 авіякампаніі United Airlines, які выляцеў з Новага Арлеана, выпадкова спрацавалі датчыкі задымлення. Як паведамілі пазней пілоты, пасля таго, як яны пачалі дзейнічаць паводле інструкцыі, некаторыя электронныя сістэмы перасталі працаваць, у выніку чаго ў самалёце адключылася сувязь.

Як адзначае WSJ, у егіпецкім самалёце былі ўсталяваныя новыя, больш надзейныя датчыкі задымлення. Аднак з гэтымі датчыкамі таксама адбываліся збоі, хоць і значна радзей. У прыватнасці, у Airbus прызнавалі, што яны могуць спрацаваць на пыл і некаторыя аэразолі.

***

Лайнер А320, які рухаўся з Парыжа ў Каір, знік з экранаў радараў раніцай 19 мая. На яго борце знаходзіліся грамадзяне 12 краін, усяго 66 чалавек.

21 мая французскае бюро расследавання і аналізу бяспекі грамадзянскай авіяцыі (BEA) заявіла, што аўтаматычная сістэма самалёта EgyptAir за некалькі хвілін да страты сувязі адпраўляла сігналы аб наяўнасці ў салоне дыму. Эксперты звязалі гэта з пажарам, які мог пачацца ў туалетным пакоі ля кабіны пілотаў і ў адсеку радыёэлектроннага абсталявання.

24 мая егіпецкая газета «Аль-Ахрам» паведаміла, што за некалькі хвілін да авіякатастрофы над Міжземным морам датчыкі зафіксавалі рост тэмпературы акна ў кабіне пілотаў лайнера.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?